Народны слоўнік – гэта найбольшы слоўнік між беларускай, ангельскай і расейскай мовамі. Ён адметны яшчэ і тым, што кожнаму слову ў беларускай частцы, якое пачуваецца носьбітамі як запазычанае, прапанаваны беларускі (“болей беларускі” – мовазнаўцы зразумеюць) адпаведнік.
Слоўнік у поўным сэнсе народны: ён ня толькі грунтуецца на народным слове, але і складзены людзьмі, якія не змарнавалі цалюткае жыцьцё навукай – таму выбачайце, могуць быць недарэчнасьці. Пра іх і ўсё астатняе, спадзяемся, Вы нам будзеце пісаць на info@nareika.com.
Над Народным слоўнікам працавала шмат людзей, усіх згадаць немагчыма, вось толькі некаторыя, хто ўнесьлі найважнейшы ўнёсак: Наталя Яненка, Сьвятлана Журкова, Яўген Шухно, Караліна Комар-Стахоўская, Ксенія Суша, Вераніка Лугіна, Наста Тарапыгіна, Вадзім Касьпяровіч, Ірына Галуза, Наталя Цішкевіч, Тацяна Мілеўская, Алена Букініч, Наталя Салікава, Ганна Іваньчык, Наста Драгун, Сяргей Іваноў, Хрысьціна Варановіч, Іван Брусьнікаў, Наста Шавель, Надзея Марковіч, Патрык Пушка, Хрысьціна Церан, Ганна Рававая, Вікторыя Міхнюк, Аляксандра Бабок, Раіса Суторміна, Адэлаіда Рудніцкая, Ян Сіяновіч… і трошку Аляксей Нарэйка.
Асасблівая падзяка Зьмітру Санько і Марыі Кавальчук за навуку і дапамогу.
Народны слоўнік выйшаў у 2017 годзе – у гонар 500-годдзя першае беларускае друкаванае кнігі, якую выдаў Францішак Скарына ў 1517 годзе. Сьмеласьць аднаго чалавека стварыла падмурак для асьветы і духоўнага росту цэлага народа.